~~META: title = Уладзімір Жылка — Матылі &keywords = Жылка, матылі &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Матылі" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Матылі ====== Помню — хлопчыкам маленькім\\ Падабаў я зелень ніў\\ І на пожні, каля рэчкі,\\ Матылёў лавіць любіў.\\ \\ Так у гульнях і забавах\\ Дзень за дзень міналі ўслед,\\ А у ночку на [[ibdc.ped>купалле|Купалле]]\\ Ў лес шукаць бег агняквет.\\ \\ А цяпер, калі шукаю\\ Праўды, шчасця для людцоў,\\ Ці не тое ж дзіцяня я,\\ Што лавіла матылёў? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]]