~~META: title = Уладзімір Жылка — Максім Багдановіч &keywords = ведаць &abstract = Санет Уладзіміра Жылкі "Максім Багдановіч" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Максім Багдановіч ====== //Санет// \\ Так зайздрасна: насіць вянок паэта\\ І мець імя задумнае Максім,\\ Кахаць зямлю з яе жыццём глухім\\ І песняй перавіць юнацтва леты;\\ \\ Ад хараства не ведаць іншай мэты\\ І адшукаць, што горда поўны ім\\ І родны люд у руху маладым,\\ І зачарованых палеткаў кветы.\\ \\ Ды тым цяжэй ў краі чужым заўжды\\ Счыняць павекі й ведаць, што сюды\\ Не даляціць зязюлі голас летам\\ \\ І песня беларуская ў жніво,\\ І прыгадаць няраз, што мо і ў гэтым\\ Трагічнае схавана хараство.\\ \\ 1927 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]]