~~META: title = Уладзімір Жылка — Ляпей жабрачы лёс... &keywords = ляпей, жабрачы &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Ляпей жабрачы лёс..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Ляпей жабрачы лёс... ====== Ляпей жабрачы лёс,\\ У рукі кій, за плечы торба;\\ Ляпей страха нябёс,\\ Бясконцы шлях і леры корба;\\ \\ Ляпей чужыны золь,\\ Сцякаць ад чорнай працы потам;\\ Ляпей, не змогшы боль,\\ Сканаць самотнаму пад плотам, –\\ \\ Але не лёс раба\\ З бязволля ўласнага й бяссілля;\\ Не гэтая жальба,\\ Не скутыя рабамі крыллі.\\ \\ Хто волю верна сніць,\\ Працят лятункам аб вялікім,\\ Таго не спакусіць\\ Ні ўладай, ні дабром бязлікім.\\ \\ І хай прысуд гняце\\ І нікнуць вербалозы ніца, –\\ Душы аб пекнаце\\ Непераможна-думных сніцца.\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[постаці/уладзімір-жылка]]