~~META: title = Уладзімір Жылка — Каханне &keywords = Жылка, каханне &abstract = Чытаць санет "Каханне" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Каханне ====== З'явілася, і чую сіл крыніцу,\\ І думы незвычайныя мае, -\\ То боль жыцця, то лёгкасць смерці сніцца,\\ І сэрца незнаёмае пяе.\\ \\ Яна ж красой варожыць, чараўніца:\\ Як гады, віснуць косы з плеч яе,\\ А вочы з-пад павек - з-за хмар зарніца,\\ І тайнасць складак вопраткі заве.\\ \\ Атручан хмельным соладам кахання,\\ На кліч таёмны йду без дум, пытанняў\\ Вітаці светлавокую Лауру.\\ \\ А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санет\\ Гучны, нібы віхор свавольны ў буру,\\ І радасны, бы ўлюблены паэт.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]]