~~META: title = Уладзімір Жылка — Каваль &keywords = недарма, горан, хлопцы, знаю, вышай &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Каваль" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Каваль ====== Горан мехам раздзьмухаю,\\ Налажу на горан сталь.\\ Што рабіць, я знаю, знаю –\\ Недарма куе каваль!\\ \\ Падзялілі чужаніцы,\\ У няволі старана.\\ Не скую у плуг паліцы –\\ Не прыдасца мне яна.\\ \\ Закаваны люд мой, волат,\\ Крыўд нязлічаных цяжар.\\ Вышай, вышай верны молат,\\ Нестрыманы ў сэрцы жар...\\ \\ Хлопцы, хлопцы, – на змаганне!\\ Гэй, крыўдзіцель, воpaг, – прэч! Нездарма каваў я зрання,\\ Недарма навостран меч. \\ \\ Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-кузня]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-каваль-вярнідуб]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]]