~~META: title = Уладзімір Жылка — Душа мая тужлівая... &keywords = балот, лілея, тужлівая, душа &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі - Душа мая тужлівая... &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Душа мая тужлівая... ====== Душа мая тужлівая –\\ Лілея між балот.\\ Яна ўзрасла, маўклівая,\\ Між багны сонных вод.\\ \\ Ёй сніцца неба сіняе,\\ Дзе сонечна вясна,\\ І песняй салаўінаю\\ Атручана яна.\\ \\ І нешта патаёмнае\\ Шапоча родна ціш,\\ І ў ночы цёмна-цёмныя\\ Чаруе зорна выш.\\ \\ Наўкол жа ціна брудная,\\ І плесня, й гідкі пах,\\ Чыесь уздыхі трудныя,\\ Нуда і нейкі жах.\\ \\ І штось незразумелае\\ Шуміць-пяе чарот,\\ Чаго не пойме белая\\ Лілея між балот.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]]