~~META: title = Уладзімір Жылка — Віхор &keywords = Жылка, віхор &abstract = чытаць верш "Віхор" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Віхор ====== Гасцём і мараю трывожнаю\\ Зляцеў да нас з-пад самых зор.\\ Краінай любаю разложнаю\\ Імкне, гудзе, шуміць віхор.\\ \\ І не, не злы, але бушуючы,\\ Ў шалёным імпэце ўвесь ён,\\ Ваду азёр і рэк хвалюючы,\\ Пусціў па пушчах песню-звон.\\ \\ Грыміць, гудзе ўсё недарэчнае,\\ Штораз віхор гучней, прудчэй.\\ Услухайся, паймі адвечнае –\\ І гімны вырвуцца з грудзей.\\ \\ Пара, пара дазнацца, зверыцца\\ Сваіх магутных сонных сіл!\\ Адважны хто спыніць намерыцца\\ Размах жыцця і творчы пыл?..\\ \\ Дзе йдзем? І дзе капцы канцовыя?\\ Дзе ходу нашаму мяжа?..\\ Ў адказ віхор пяе ўсё новае,\\ І лязіво блішчыць нажа! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]]