~~META: title = Уладзімір Жылка — Восень &keywords = спакой, вадой, цішы, душы &abstract = Чытаць санет "Восень" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Восень ====== О хараство асенніх дзён празрыстых,\\ Бязгугарнасць прыроды і спакой.\\ Урачыста полем з пушчаў залацістых\\ Прыйшла туга і пала над вадой.\\ \\ А там застыла яснасць даляў чыстых\\ Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,\\ I холад лёгкі ў косах прамяністых\\ Разліла сонца хваляй нежывой.\\ \\ Наўкол сляды павольнага канання\\ I веліч нетутэйшага маўчання.\\ Прымаю корна сон зямлі азурны.\\ \\ I летуціцца сцішанай душы\\ Такі ж спакой, халодны і бязбурны,\\ I адцвітанне яснае ў цішы.\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]]