~~META: title = Уладзімір Жылка — Беларусь &keywords = беларусь, задрыжыць &abstract = Верш Уладзіміра Жылкі "Беларусь" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Беларусь ====== Беларусь, Беларусь – гэты зык\\ Паліць душу маю, як агнём.\\ Я не ведаю, чым ён вялік,\\ Але думак не змог я аб ём.\\ Як пачую яго, задрыжыць\\ Маё сэрца, заные ў грудзях,\\ І балюча так робіцца жыць,\\ І шукаеш чагосьці ў людзях.\\ Беларусь, Беларусь... гэтых слоў\\ Пойме музыку, хто ўсёй душой\\ І магутны, тужлівы іх зоў\\ Зловіць думкай сваёю жывой,–\\ Затрапеча, бы ранены, ён,\\ Задрыжыць пад навалаю дум:\\ Гэткі страшна-пакутны іх стогн\\ І аб волі бязмерны іх сум.\\ Беларусь, Беларусь – гэта дзей\\ І разумных, і слаўных прыклад;\\ Край вялікіх і дум, і людзей,\\ І бяздольна схіліўшыхся хат,\\ Дзе нядоля і гора спрадвек\\ І бяднота сярмяжных жывуць,\\ Крыўда дзе, паняверка і здзек\\ Краскай макавай ярка цвітуць.\\ Беларусь, Беларусь –\\ Край замчышч, курганоў,\\ Дзе таяцца страхоцці і звод,\\ Дзе русалкі выходзяць з віроў,\\ І начніцы вядуць карагод,\\ Дзе пад шум каласоў ведзьмары\\ На палетках заломы кладуць\\ І ў Купальскую ноч у бары\\ Забабоны ў пацёмках снуюць.\\ \\ 1920 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]]