Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:жыццёвы-і-творчы-шлях-уладзіміра-жылкі

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:уладзімір-жылка:жыццёвы-і-творчы-шлях-уладзіміра-жылкі [2025/08/23 14:38] vedybeadminтворы:уладзімір-жылка:жыццёвы-і-творчы-шлях-уладзіміра-жылкі [2025/08/23 15:53] (бягучы) vedybeadmin
Радок 20: Радок 20:
 У Вільні Уладзімір Жылка блізка сышоўся з [[постаці/антон-луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які займаў пасаду старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта і якога паэт у пісьмах з Прагі будзе называць «даражэнькім дзядзькам». Ратуючы паэта ад польскіх вышуковых службаў, Луцкевіч пасылае яго з даручэннем у Коўна, дзе на той час знаходзіўся ўрад БНР. З Коўна Жылка накіраваўся ў Бірштаны – падлячыцца ў санаторыі, адпачыць там ад надакучлівай палітыкі, якая апошнім часам спрабавала залучыць паэта ў свае цянёты. З Бірштанаў Жылка трапляе ў Дзвінск, дзе спрабуе скончыць апошні клас Беларускай гімназіі. Жыве там ён на кватэры дырэктара І. Краскоўскага. Але неўзабаве, стаўшы ахвярай паклёпу, пакідае Дзвінск і вяртаецца ў Вільню, дзе на кватэры Л. Родзевіча перажывае яшчэ адно абвастрэнне сваёй хваробы.\\ У Вільні Уладзімір Жылка блізка сышоўся з [[постаці/антон-луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які займаў пасаду старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта і якога паэт у пісьмах з Прагі будзе называць «даражэнькім дзядзькам». Ратуючы паэта ад польскіх вышуковых службаў, Луцкевіч пасылае яго з даручэннем у Коўна, дзе на той час знаходзіўся ўрад БНР. З Коўна Жылка накіраваўся ў Бірштаны – падлячыцца ў санаторыі, адпачыць там ад надакучлівай палітыкі, якая апошнім часам спрабавала залучыць паэта ў свае цянёты. З Бірштанаў Жылка трапляе ў Дзвінск, дзе спрабуе скончыць апошні клас Беларускай гімназіі. Жыве там ён на кватэры дырэктара І. Краскоўскага. Але неўзабаве, стаўшы ахвярай паклёпу, пакідае Дзвінск і вяртаецца ў Вільню, дзе на кватэры Л. Родзевіча перажывае яшчэ адно абвастрэнне сваёй хваробы.\\
 У 1923 годзе, пры спрыянні Леапольда Родзевіча, Жылка выехаў на вучобу ў Пражскі ўніверсітэт. Уладзімір Жылка спрабуе адразу акунуцца ў студэнцкае жыццё – рэдагуе часопіс «Перавясла», арганізоўвае літаратурныя вечарыны, але хвароба і тут дае пра сябе знаць, і ён вымушаны доўгі час праводзіць у санаторыях. Жылка неўзабаве бярэ пад сваё апякунства наваствораны часопіс «Прамень». Але чарговае абвастрэнне хваробы – і зноў толькі лісты аднадумцаў бадзёраць, не даюць цалкам зняверыцца ў сваіх сілах. Патроху Жылка ачуняў (у адным з тагачасных вершаў апошні радок прагучаў роспачна-пераможным клічам: «Не я – пад тым крыжом!»).\\ У 1923 годзе, пры спрыянні Леапольда Родзевіча, Жылка выехаў на вучобу ў Пражскі ўніверсітэт. Уладзімір Жылка спрабуе адразу акунуцца ў студэнцкае жыццё – рэдагуе часопіс «Перавясла», арганізоўвае літаратурныя вечарыны, але хвароба і тут дае пра сябе знаць, і ён вымушаны доўгі час праводзіць у санаторыях. Жылка неўзабаве бярэ пад сваё апякунства наваствораны часопіс «Прамень». Але чарговае абвастрэнне хваробы – і зноў толькі лісты аднадумцаў бадзёраць, не даюць цалкам зняверыцца ў сваіх сілах. Патроху Жылка ачуняў (у адным з тагачасных вершаў апошні радок прагучаў роспачна-пераможным клічам: «Не я – пад тым крыжом!»).\\
-Пры спрыянні Антона Луцкевіча ў 1924 годзе ў Вільні выходзіць Жылкаў зборнік «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-на-ростані|На ростані]]». Ягоны [[slounik>лейтматыў|лейтматыў]] – мяжа, скрыжаванне, «капцы канцовыя». Паэт нашуквае свой шлях, упэўнена вызваляючыся ад уплываў (найперш Блока, ягонай «Незнаёмкі», чые парфумныя пахі адчувальныя ў паэзіі Жылкі гэтага перыяду). Яшчэ паэт на раздарожжы, яшчэ не ступіў і кроку ў абраным кірунку, а ўжо цень крыжа кладзецца яму пад ногі (верш «На ростані»).\\+Пры спрыянні Антона Луцкевіча ў 1924 годзе ў Вільні выходзіць Жылкаў зборнік «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-на-ростані|На ростані]]». Ягоны [[слоўнік/лейтматыў|лейтматыў]] – мяжа, скрыжаванне, «капцы канцовыя». Паэт нашуквае свой шлях, упэўнена вызваляючыся ад уплываў (найперш Блока, ягонай «Незнаёмкі», чые парфумныя пахі адчувальныя ў паэзіі Жылкі гэтага перыяду). Яшчэ паэт на раздарожжы, яшчэ не ступіў і кроку ў абраным кірунку, а ўжо цень крыжа кладзецца яму пад ногі (верш «На ростані»).\\
 Зборнік прыхільна сустрэлі пражскія паплечнікі Ул. Жылкі. Схварэлы і знясілены (стыпендыі не заўсёды хапала, а падзарабляць капаннем бульбы ў прадмесцях Прагі, як іншыя, Жылка не мог), паэт ўсё ж знаходзіць у сабе змогу займацца грамадскай дзейнасцю. Восенню 1924 года ён дэлегуецца на міжнародны студэнцкі з’езд, які праходзіў у Варшаве. Плёнам Жылкавай паездкі ў Варшаву сталася прыняцце беларускіх студэнцкіх суполак Прагі і Вільні ў Студэнцкі саюз.\\ Зборнік прыхільна сустрэлі пражскія паплечнікі Ул. Жылкі. Схварэлы і знясілены (стыпендыі не заўсёды хапала, а падзарабляць капаннем бульбы ў прадмесцях Прагі, як іншыя, Жылка не мог), паэт ўсё ж знаходзіць у сабе змогу займацца грамадскай дзейнасцю. Восенню 1924 года ён дэлегуецца на міжнародны студэнцкі з’езд, які праходзіў у Варшаве. Плёнам Жылкавай паездкі ў Варшаву сталася прыняцце беларускіх студэнцкіх суполак Прагі і Вільні ў Студэнцкі саюз.\\
 Уладзімір Жылка быў не толькі самотнікам, што вечна жаліцца на свой змарнаваны лёс. Калі небяспека навісала над Радзімай, свабодай і народам, ён гатовы быў стаць у змагарскія шыхты. Рука паэта гатова была трымаць і ваярскі меч ( верш «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч|Меч]]»). Гэткія вершы ў савецкай Беларусі не карысталіся вялікай пашанай.\\ Уладзімір Жылка быў не толькі самотнікам, што вечна жаліцца на свой змарнаваны лёс. Калі небяспека навісала над Радзімай, свабодай і народам, ён гатовы быў стаць у змагарскія шыхты. Рука паэта гатова была трымаць і ваярскі меч ( верш «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч|Меч]]»). Гэткія вершы ў савецкай Беларусі не карысталіся вялікай пашанай.\\
Радок 27: Радок 27:
 Асабліва вызначыўся крытык Тодар Глыбоцкі. У рэцэнзіі, апублікаванай у другім нумары часопіса «Полымя» за 1928 год, ён добра-такі патаптаўся пралетарскімі ботамі па далікатнай паэзіі Жылкі, ніцавока аглядаючыся на бакі. Папракнуўшы паэта за «архаічную» мараль, «паганую» мову, высунуўшы яму абвінавачванне ў апяванні «бел-чырвона-белага сцягу», крытык зрабіў безапеляцыйную выснову: Жылка «чужы нам па форме і ідэёваму зместу».\\ Асабліва вызначыўся крытык Тодар Глыбоцкі. У рэцэнзіі, апублікаванай у другім нумары часопіса «Полымя» за 1928 год, ён добра-такі патаптаўся пралетарскімі ботамі па далікатнай паэзіі Жылкі, ніцавока аглядаючыся на бакі. Папракнуўшы паэта за «архаічную» мараль, «паганую» мову, высунуўшы яму абвінавачванне ў апяванні «бел-чырвона-белага сцягу», крытык зрабіў безапеляцыйную выснову: Жылка «чужы нам па форме і ідэёваму зместу».\\
 Гэтае прачытанне, пэўна ж, не дало вялікай радасці паэту. Неўзабаве ён быў вымушаны паехаць, як патрабавалі дактары, на берагі старажытнай Таўрыды, у прытульна-страхотлівую для ўсіх сухотнікаў Ялту. Пакуль Уладзімір Жылка папраўляў здароўе ў Крыме, у роднай сталіцы наспявалі вялікія падзеі. У лісце ад 15 сакавіка 1930 года стрыечны брат паэта, супрацоўнік рэдакцыі «Беларускай вёскі» П. Рагачэўскі з іроніяй паведамляў у Ялту, што на радзіме не змаўкаюць класавыя баі з кулакамі і з усімі астатнімі рэшткамі капіталізму, ідзе штодзённае клеймаванне замежнай буржуазіі і фашыстаў розных масцей і колераў.\\ Гэтае прачытанне, пэўна ж, не дало вялікай радасці паэту. Неўзабаве ён быў вымушаны паехаць, як патрабавалі дактары, на берагі старажытнай Таўрыды, у прытульна-страхотлівую для ўсіх сухотнікаў Ялту. Пакуль Уладзімір Жылка папраўляў здароўе ў Крыме, у роднай сталіцы наспявалі вялікія падзеі. У лісце ад 15 сакавіка 1930 года стрыечны брат паэта, супрацоўнік рэдакцыі «Беларускай вёскі» П. Рагачэўскі з іроніяй паведамляў у Ялту, што на радзіме не змаўкаюць класавыя баі з кулакамі і з усімі астатнімі рэшткамі капіталізму, ідзе штодзённае клеймаванне замежнай буржуазіі і фашыстаў розных масцей і колераў.\\
-Паэту Уладзіміру Жылку першаму з «[[slounik>узвышша|Узвышша]]» выпаў «гонар» прымераць церневы вянок пакутніка - яго арыштавалі 18 ліпеня 1930 года. Праз два дні ў Маскве, проста на службе ў Крамлі ўзялі [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўку]]. Яшчэ праз чатыры дні ступілі на крыжовы шлях [[постаці/язэп-пушча|Язэп Пушча]] і [[постаці/адам-бабарэка|Адам Бабарэка]]...\\+Паэту Уладзіміру Жылку першаму з «[[слоўнік/узвышша|Узвышша]]» выпаў «гонар» прымераць церневы вянок пакутніка - яго арыштавалі 18 ліпеня 1930 года. Праз два дні ў Маскве, проста на службе ў Крамлі ўзялі [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўку]]. Яшчэ праз чатыры дні ступілі на крыжовы шлях [[постаці/язэп-пушча|Язэп Пушча]] і [[постаці/адам-бабарэка|Адам Бабарэка]]...\\
 Жылка адмовіўся падпісаць акт абвінавачвання аб сваёй прыналежнасці да міфічнага Саюза вызвалення Беларусі. Пасля медыцынскага агляду чэкістам стала зразумела – у турэмных умовах падследны можа не дажыць да абвяшчэння прысуду. Праз месяц пасля арышту Жылку вызваляюць з-пад варты.\\ Жылка адмовіўся падпісаць акт абвінавачвання аб сваёй прыналежнасці да міфічнага Саюза вызвалення Беларусі. Пасля медыцынскага агляду чэкістам стала зразумела – у турэмных умовах падследны можа не дажыць да абвяшчэння прысуду. Праз месяц пасля арышту Жылку вызваляюць з-пад варты.\\
 Калі Жылка яшчэ ўтрымліваўся ў бальшавіцкай вязніцы, сябры вырашылі хоць неяк яму дапамагчы. [[постаці/лукаш-калюга|Лукаш Калюга]] звярнуўся да [[постаці/кузьма-чорны|Кузьмы Чорнага]], і паважаны пісьменнік адказаў, што грошай не шкада, але боязна.\\ Калі Жылка яшчэ ўтрымліваўся ў бальшавіцкай вязніцы, сябры вырашылі хоць неяк яму дапамагчы. [[постаці/лукаш-калюга|Лукаш Калюга]] звярнуўся да [[постаці/кузьма-чорны|Кузьмы Чорнага]], і паважаны пісьменнік адказаў, што грошай не шкада, але боязна.\\
Радок 33: Радок 33:
 Ва Уржуме паэт уладкаваўся выкладчыкам расейскай літаратуры і загадчыкам гаспадарчай часткі (па сумяшчальніцтве) у мясцовым медтэхнікуме. Нягледзячы на тое, што стаўленне да Жылкі з боку адміністрацыі тэхнікума, выкладчыкаў-медыкаў і гаспадароў, дзе ён кватараваў, склалася паважлівае, ён усё больш занепадаў, часта тэмпературыў. Сябры, што адбывалі высылку ў навакольных паселішчах, стараліся падтрымаць паэта духоўна, а аднойчы прапанавалі яму пакінуць непасільную працу і жыць на таварыскія складкі. Жылка адмовіўся. Таварышы на волі таксама шукалі шляхоў дапамагчы згасаючаму паэту. Напрыканцы лютага 1933 года Жылка атрымаў дазвол выехаць на поўдзень. Але бальшавіцкая літасць запазнілася - 1 сакавіка паэт памёр. Човен Харона, заплыўшы ў раку Вятку, усё ж дапільнаваў сваю доўгачаканую ахвяру.\\ Ва Уржуме паэт уладкаваўся выкладчыкам расейскай літаратуры і загадчыкам гаспадарчай часткі (па сумяшчальніцтве) у мясцовым медтэхнікуме. Нягледзячы на тое, што стаўленне да Жылкі з боку адміністрацыі тэхнікума, выкладчыкаў-медыкаў і гаспадароў, дзе ён кватараваў, склалася паважлівае, ён усё больш занепадаў, часта тэмпературыў. Сябры, што адбывалі высылку ў навакольных паселішчах, стараліся падтрымаць паэта духоўна, а аднойчы прапанавалі яму пакінуць непасільную працу і жыць на таварыскія складкі. Жылка адмовіўся. Таварышы на волі таксама шукалі шляхоў дапамагчы згасаючаму паэту. Напрыканцы лютага 1933 года Жылка атрымаў дазвол выехаць на поўдзень. Але бальшавіцкая літасць запазнілася - 1 сакавіка паэт памёр. Човен Харона, заплыўшы ў раку Вятку, усё ж дапільнаваў сваю доўгачаканую ахвяру.\\
 Уладзімір Жылка так і не пабачыў сваёй трохгадовай дачушкі, якую выхоўвала бабуля. Пройдзе час і дачка Наталля Уладзіміраўна Лазарава супольна з дзядзькам Барысам зробяць усё магчымае, каб ушанаваць памяць бацькі і брата. Імі будуць напісаны сотні лістоў у Браціславу, Ленінград, Маскву, Менск, Уржум з адзінай просьбай – захаваць кожнае каліва ўспамінаў пра Уладзіміра Жылку. Барыс Адамавіч наведае месца апошняга спачыну паэта і паставіць сціплы помнік на ягонай магіле.\\ Уладзімір Жылка так і не пабачыў сваёй трохгадовай дачушкі, якую выхоўвала бабуля. Пройдзе час і дачка Наталля Уладзіміраўна Лазарава супольна з дзядзькам Барысам зробяць усё магчымае, каб ушанаваць памяць бацькі і брата. Імі будуць напісаны сотні лістоў у Браціславу, Ленінград, Маскву, Менск, Уржум з адзінай просьбай – захаваць кожнае каліва ўспамінаў пра Уладзіміра Жылку. Барыс Адамавіч наведае месца апошняга спачыну паэта і паставіць сціплы помнік на ягонай магіле.\\
-Уся творчасць Ул. Жылкі – своеасаблівы тастамент нашчадкам пра веліч Прыгажосці, пра яе ратавальную місію сярод зямнога непрывабнага жыцця. Паэт ішоў наўслед за эўрапейскімі рамантыкамі, пераствараў іх па-беларуску, працягваў распачатую Багдановічам справу. Потым з падказкі таго ж А. Луцкевіча за творцамі падобнага кшталту замацуецца вызначэнне «песняры чыстае красы» – але ці бывае краса мурзатая? Пасадзіў жа Ул. Жылка «лілею між балот». І яна пасярод «ціны бруднае і плесні» змагла захаваць сваю адпрыродную чысціню (верш «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая|Душа мая тужлівая]]»...). Ул. Жылка сваёй творчасцю як бы паспрабаваў падвесці рысу пад даўняй нашаніўскай дыскусіяй, якая акрэслівалася багдановічаўскім радком «кінь вечны плач свой аб старонцы». Тэма гэтая, аднак, і ў 20-я гады не атрымала свайго канчатковага завяршэння. Цэлая літаратурная арганізацыя паспрабавала не словам, а чынам пацвердзіць слушнасць багдановічаўскіх пачынанняў, але сузіранне і спасціжэнне красы – занятак не гуртавы. У творчых адносінах кожны з сяброў «Узвышша» быў сам па сабе. І наўрад ці Ул. Жылка, прыехаўшы з Прагі, шукаў паэтычнай гаманкой сябрыны, наўрад ці быў ахвочы па-«[[slounik>маладняк|маладняц]]ку» спяваць у хоры. Праблемы прыстаць да якога рая для яго ніколі не існавала, хутчэй самі раі навыперадкі стараліся залучыць таленавітага паэта да сябе.\\+Уся творчасць Ул. Жылкі – своеасаблівы тастамент нашчадкам пра веліч Прыгажосці, пра яе ратавальную місію сярод зямнога непрывабнага жыцця. Паэт ішоў наўслед за эўрапейскімі рамантыкамі, пераствараў іх па-беларуску, працягваў распачатую Багдановічам справу. Потым з падказкі таго ж А. Луцкевіча за творцамі падобнага кшталту замацуецца вызначэнне «песняры чыстае красы» – але ці бывае краса мурзатая? Пасадзіў жа Ул. Жылка «лілею між балот». І яна пасярод «ціны бруднае і плесні» змагла захаваць сваю адпрыродную чысціню (верш «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая|Душа мая тужлівая]]»...). Ул. Жылка сваёй творчасцю як бы паспрабаваў падвесці рысу пад даўняй нашаніўскай дыскусіяй, якая акрэслівалася багдановічаўскім радком «кінь вечны плач свой аб старонцы». Тэма гэтая, аднак, і ў 20-я гады не атрымала свайго канчатковага завяршэння. Цэлая літаратурная арганізацыя паспрабавала не словам, а чынам пацвердзіць слушнасць багдановічаўскіх пачынанняў, але сузіранне і спасціжэнне красы – занятак не гуртавы. У творчых адносінах кожны з сяброў «Узвышша» быў сам па сабе. І наўрад ці Ул. Жылка, прыехаўшы з Прагі, шукаў паэтычнай гаманкой сябрыны, наўрад ці быў ахвочы па-«[[слоўнік/маладняк|маладняц]]ку» спяваць у хоры. Праблемы прыстаць да якога рая для яго ніколі не існавала, хутчэй самі раі навыперадкі стараліся залучыць таленавітага паэта да сябе.\\
 Сёння ўжо відавочна, што савецкі перыяд у творчасці Ул. Жылкі не вызначаўся асаблівым плёнам. Паэт, творчым крэда якога былі напісаныя ў Празе радкі «няма збавення апроч пекнаты», вымушаны быў пісаць газетныя артыкулы пра Горкага і Някрасава, рыхтаваць святочныя паэтычна-партыйныя літстаронкі ў «Звяздзе». Часам не хапала «высокаідэйных» твораў, прыходзілася пісаць самому. Напэўна, Жылка разумеў, што «Песня дзесятых угодкаў» – здрада самому сабе, сваім эстэтычным прынцыпам. А лірычныя вершы пісаліся ўсё радзей і радзей. Ды наўрад ці хто ў ахопленай сацыялістычным шалам Беларусі заўважаў трагедыю яшчэ аднаго паэта-мройніка. Наадварот, сябры нязлосна пакеплівалі з ягоных ранейшых вершаў. А Жылка наіўна спрабаваў дастасаваць уласныя высокія крытэрыі ацэнкі мастацкага твора да ўсяго тагачаснага беларускага пісьменства, ушчуваў калегаў за моўную неахайнасць, незнарок ублытваўся ў гарачыя спрэчкі, далекаватыя ад сапраўднай літаратуры.\\ Сёння ўжо відавочна, што савецкі перыяд у творчасці Ул. Жылкі не вызначаўся асаблівым плёнам. Паэт, творчым крэда якога былі напісаныя ў Празе радкі «няма збавення апроч пекнаты», вымушаны быў пісаць газетныя артыкулы пра Горкага і Някрасава, рыхтаваць святочныя паэтычна-партыйныя літстаронкі ў «Звяздзе». Часам не хапала «высокаідэйных» твораў, прыходзілася пісаць самому. Напэўна, Жылка разумеў, што «Песня дзесятых угодкаў» – здрада самому сабе, сваім эстэтычным прынцыпам. А лірычныя вершы пісаліся ўсё радзей і радзей. Ды наўрад ці хто ў ахопленай сацыялістычным шалам Беларусі заўважаў трагедыю яшчэ аднаго паэта-мройніка. Наадварот, сябры нязлосна пакеплівалі з ягоных ранейшых вершаў. А Жылка наіўна спрабаваў дастасаваць уласныя высокія крытэрыі ацэнкі мастацкага твора да ўсяго тагачаснага беларускага пісьменства, ушчуваў калегаў за моўную неахайнасць, незнарок ублытваўся ў гарачыя спрэчкі, далекаватыя ад сапраўднай літаратуры.\\
 Яшчэ ў Празе Ул. Жылка як бы прадбачыў сваё жыццё ў сталіцы савецкай Беларусі. У адным з лістоў да Антона Луцкевіча ён супакойваў самога сябе, палагоджваў уласныя сумневы: «Я хачу сказаць, што маю права пісаць не толькі ўра-патрыятычна-пралетарскія рэчы, але й заставацца ў самотным ціхім храме Хараства». Паэт марыў напісаць і выдаць кніжку з матывамі кахання, смерці, прыроды, дзе б не было ніводнай рыфмы «гэй, наперад», спасылаўся на французаў і немцаў, якія выдаюць кніжкі такога кшталту штодня.\\ Яшчэ ў Празе Ул. Жылка як бы прадбачыў сваё жыццё ў сталіцы савецкай Беларусі. У адным з лістоў да Антона Луцкевіча ён супакойваў самога сябе, палагоджваў уласныя сумневы: «Я хачу сказаць, што маю права пісаць не толькі ўра-патрыятычна-пралетарскія рэчы, але й заставацца ў самотным ціхім храме Хараства». Паэт марыў напісаць і выдаць кніжку з матывамі кахання, смерці, прыроды, дзе б не было ніводнай рыфмы «гэй, наперад», спасылаўся на французаў і немцаў, якія выдаюць кніжкі такога кшталту штодня.\\
-Паэт з эўрапейскай адукацыяй, ён і тварыў у рэчышчы эўрапейскім – у ягонай творчасці натуральна глядзеліся пентаметры і гекзаметры, [[slounik>санет|санеты]] і [[slounik>віралэ|вірале]], [[slounik>верлібр|верлібры]] і [[slounik>белы-верш|белыя вершы]]. Жылка напісаў першы ў беларускай літаратуры верш з [[slounik>кансанансная-рыфма-кансананс|кансананснай]] рыфмоўкай, спрабаваў стварыць новыя вершаваныя формы. Веданне антычнай літаратуры, класічнай французскай, нямецкай, чэшскай, польскай паэзіі, пэўна ж, падвышалі Жылку ў вачах былых студэнтаў педтэхнікумаў і рабфакаў. Мо хто і паглядаў скоса, але куды больш было захаплення і таварыскай спагады. Зычліўцы залічылі паэта да бясспрэчных мастакоў слова, называлі ў друку новым Багдановічам.\\+Паэт з эўрапейскай адукацыяй, ён і тварыў у рэчышчы эўрапейскім – у ягонай творчасці натуральна глядзеліся пентаметры і гекзаметры, [[слоўнік/санет|санеты]] і [[слоўнік/віралэ|вірале]], [[слоўнік/верлібр|верлібры]] і [[слоўнік/белы-верш|белыя вершы]]. Жылка напісаў першы ў беларускай літаратуры верш з [[слоўнік/кансанансная-рыфма-кансананс|кансананснай]] рыфмоўкай, спрабаваў стварыць новыя вершаваныя формы. Веданне антычнай літаратуры, класічнай французскай, нямецкай, чэшскай, польскай паэзіі, пэўна ж, падвышалі Жылку ў вачах былых студэнтаў педтэхнікумаў і рабфакаў. Мо хто і паглядаў скоса, але куды больш было захаплення і таварыскай спагады. Зычліўцы залічылі паэта да бясспрэчных мастакоў слова, называлі ў друку новым Багдановічам.\\
 Ул. Жылка ведаў пра сваю хваробу, ўспрымаў наканаваны лёс спакойна, нават такую непаэтычную з’яву як смерць не цураўся пускаць на цвінтар свайго ціхага храма. А як жа – спрадвеку ў храме не толькі бласлаўлялі на новае жыццё, але і адпявалі. Смерць мелася быць адным з матываў задуманай ім кнігі. Яе, каго паэты звыклі маляваць кашчавай і бяззубай, паэт называе жаданай госцяй. Ягоная цудоўная элегія «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-смяротны-пах|Смяротны пах]]» гучыць як прычашчальная малітва. Напярэдадні з’яўлення ў Беларусі новай літаратурнай плыні вітаізму (што абазначыцца [[творы/язэп-пушча/творчасць-язэпа-пушчы|творчасцю Язэпа Пушчы]], Уладзіміра Дубоўкі, А. Бабарэкі) Жылка як бы пачынаў ад адваротнага, спавядаючы мартызм. Паэт знаходзіў хараство ў букеце завялых кветак, у гаснучай восеньскай прыродзе.\\ Ул. Жылка ведаў пра сваю хваробу, ўспрымаў наканаваны лёс спакойна, нават такую непаэтычную з’яву як смерць не цураўся пускаць на цвінтар свайго ціхага храма. А як жа – спрадвеку ў храме не толькі бласлаўлялі на новае жыццё, але і адпявалі. Смерць мелася быць адным з матываў задуманай ім кнігі. Яе, каго паэты звыклі маляваць кашчавай і бяззубай, паэт называе жаданай госцяй. Ягоная цудоўная элегія «[[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-смяротны-пах|Смяротны пах]]» гучыць як прычашчальная малітва. Напярэдадні з’яўлення ў Беларусі новай літаратурнай плыні вітаізму (што абазначыцца [[творы/язэп-пушча/творчасць-язэпа-пушчы|творчасцю Язэпа Пушчы]], Уладзіміра Дубоўкі, А. Бабарэкі) Жылка як бы пачынаў ад адваротнага, спавядаючы мартызм. Паэт знаходзіў хараство ў букеце завялых кветак, у гаснучай восеньскай прыродзе.\\
 Уладзімір Жылка ўсведамляў, да чаго пакліканы і стараўся як мага менш збочваць з раз і назаўсёды абранае сцежкі. І акурат гэтая сцежка за ягонай спінай ператварылася ў шырокі гасцінец, прайсціся па якім светла і радасна, бо вядзе ён да вымраенага паэтам храма.\\ Уладзімір Жылка ўсведамляў, да чаго пакліканы і стараўся як мага менш збочваць з раз і назаўсёды абранае сцежкі. І акурат гэтая сцежка за ягонай спінай ператварылася ў шырокі гасцінец, прайсціся па якім светла і радасна, бо вядзе ён да вымраенага паэтам храма.\\
творы/уладзімір-жылка/жыццёвы-і-творчы-шлях-уладзіміра-жылкі.1755959922.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:38 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki