~~META: title = Уладзімір Дубоўка — I гінулі яны за косы Клеапатры... &keywords = Дубоўка, гінулі, косы &abstract = Чытаць верш "...I гінулі яны за косы Клеапатры..." Уладзіміра Дубоўкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — I гінулі яны за косы Клеапатры... ====== ...I гінулі яны за косы Клеапатры,\\ за вочы тыя, што не сняцца нават.\\ Да ног прыносілі, —\\ а неслі ўпарта, —\\ жыццё, свой лёс і славу...\\ \\ ...I гінулі яны у хваляванні лавы,\\ якую слаў, радзіў Везувій.\\ Апошні раз на мармуровых лавах\\ лавілі вуснаў лоскат, цень надзеі.\\ Затым з Пампеяй казкаю заснулі...\\ \\ ...I гінулі яны штодзённа і штогодна,\\ за ласкі шчырыя, хвілінныя, за ласкі...\\ Дарма, што з блудніцай нягоднай,\\ дарма, што многакраць, не першы.\\ I так ад Рыму да Аляскі...\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]]