~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь &keywords = Імжа, і склізота, і прыкрая золь &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Імжа, і склізота, і прыкрая золь" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Імжа, і склізота, і прыкрая золь ====== Імжа, і склізота, і прыкрая золь\\ за скрогатам ветру – навалай.\\ У чмарнасць убралася светава столь,\\ блакіт ад зямлі адарвала.\\ \\ Журба расплялася кудлатай лазой,\\ у сэрца цярушыцца шэрань.\\ А вецер шпурляе, як морскі прыбой,\\ пясок і журбу аб каменне.\\ \\ І скогат, і скарга – спакою нідзе,\\ пад засцілай ночы – варожасць.\\ А ўпартасць да мэты вяла і вядзе,\\ пра шчасце і радасць варожыць...\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]