~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Як Алік у тайзе заблудзіўся &keywords = Уладзімір, Дубоўка, Алік, тайга &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Уладзіміра Дубоўкі "Як Алік у тайзе заблудзіўся" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Як Алік у тайзе заблудзіўся ====== Аповесць Уладзіміра Дубоўкі «Як Алік у тайзе заблудзіўся» заснавана на дакументальных фактах. Аповесць павучае дзяцей як трэба сябе паводзіць у лесе. Калі трапляеш у экстрэмальную сітуацыю, то неабходна ведаць, што рабіць, а дакладней, ведаць прыроду. Алік не спужаўся, апынуўшыся у тайзе, ён пачаў шукаць выйсце. Пісьменнік паказаў, як хлопчык, які добра вывучыў тайгу, не разгубіўся, пайшоў дарогай сваіх ведаў.\\ У творы адлюстравана праблема – трэба ведаць свой край, добра ў ім арыентавацца. Аліку 7 год, яго бацька з самага дзяцінства вучыў разумець і любіць прыроду. [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]] паказаў у творы, што безвыходных сітуацый у жыцці бывае мала. Пакуль ёсць надзея трэба змагацца за сваё жыццё. Цікавасць да твора выклікаецца і тым, што пісьменнік звярнуўся да матэрыялу, мала вядомага дзецям. Назвы раслін будуць запамінацца, параўноўвацца з беларускімі, што таксама павялічвае пазнавальнае значэнне кнігі. Аповесць замацоўвае урокі маральнасці, атрыманыя дзецьмі ў школе і дома. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]