Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-шануйце-ўсё-жывое

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Шануйце ўсё жывое

Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі – суседзі – прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас.
– Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць – будзе сена кароўкам, каню…
– Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу…
– Асцярожна рві яблыкі – не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць, на паламаным суку не будзе яблыкаў…
– Праз жыта нацянькі не хадзі. Калі патопчаш яго, будзе менш хлеба…
Як толькі я сябе помню, штодня даводзілася пачуць нешта новае і цікавае.
– Гэта зёлка – дзівасіл. Калі выкапаць і высушыць яго карэнне – будзе зелле ад болю ў грудзях.
– Гэтая прыгожая красачка – васілёк. Калі яе высушыць – будзе зелле ад хваробы вачэй…
З маленства расло ў мяне замілаванне да прыроды. Нават крапіву я не збіваў кіем. Яна ж расце таксама на карысць чалавеку.
Любіў я, заўважыўшы ў лесе прыгожую кветку-зёлку, выкапаць яе з зямлі і прынесці ў агарод, бо ведаў, што кожная зёлка мае нешта сваё добрае і патрэбнае людзям.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-шануйце-ўсё-жывое.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki