~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Шануйце ўсё жывое &keywords = будзе, зелка, выкапаць ,хадзі, зелле, высушыць, помню, жывое &abstract = Чытаць апавяданне Уладзіміра Дубоўкі "Шануйце ўсё жывое" &iftrue = True ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Шануйце ўсё жывое ====== Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі – суседзі – прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас.\\ – Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць – будзе сена кароўкам, каню…\\ – Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу…\\ – Асцярожна рві яблыкі – не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць, на паламаным суку не будзе яблыкаў…\\ – Праз жыта нацянькі не хадзі. Калі патопчаш яго, будзе менш хлеба…\\ Як толькі я сябе помню, штодня даводзілася пачуць нешта новае і цікавае.\\ – Гэта зёлка – дзівасіл. Калі выкапаць і высушыць яго карэнне – будзе зелле ад болю ў грудзях.\\ – Гэтая прыгожая красачка – васілёк. Калі яе высушыць – будзе зелле ад хваробы вачэй…\\ З маленства расло ў мяне замілаванне да прыроды. Нават крапіву я не збіваў кіем. Яна ж расце таксама на карысць чалавеку.\\ Любіў я, заўважыўшы ў лесе прыгожую кветку-зёлку, выкапаць яе з зямлі і прынесці ў агарод, бо ведаў, што кожная зёлка мае нешта сваё добрае і патрэбнае людзям. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]