~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Часіна ды з сокам рабіны... &keywords = Дубоўка, часіна &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Часіна ды з сокам рабіны..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Часіна ды з сокам рабіны... ====== Часіна ды з сокам рабіны,\\ качаеш мяне ў чарнобыллі.\\ На дзіды, на востры шыпшыннік\\ ці сэрца, ці дух мой узбілі.\\ \\ Калышуцца скаргі і моўкнуць,\\ разносяцца разам пялёсткі.\\ Не хоча Ўладзімір Дубоўка\\ спяваць пад зазубраны лёскат.\\ \\ Пачаў — хай канчаюць другія,\\ шляхі — адшукаю сабе я.\\ Загіну — няхай і загіну,\\ мне гімнамі будуць завеі.\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-i-гінулі-яны-за-косы-к]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]