~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ці снег, ці завея &keywords = надыдзе, снег, гучней, жалею, завея, золкі, туман &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ці снег, ці завея" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ці снег, ці завея ====== Ці снег, ці завея,\\ ці золкі туман.\\ Таго не жалею,\\ таго, што няма.\\ \\ Гады маладыя,\\ юнацкая кроў!\\ Агонь гіне дымам,\\ не прыйдзе ізноў.\\ \\ Дык, арфы і цытры, –\\ гучней і гучней!\\ Хай вашыя рытмы\\ абудзяць людзей.\\ \\ У вочах узрочных\\ фіялкі з расой.\\ Нашто укарочваць\\ спатканні з красой.\\ \\ Мінула – надыдзе,\\ надыдзе – міне.\\ Ніколі не скрыўдзіць\\ прыгожы нас дзень.\\ \\ Раз келіх наліты, –\\ жыццё – не віно, –\\ пакуль не дапіты,\\ не ўбачыш ты дно.\\ \\ Ці снег, ці завея,\\ ці золкі туман.\\ Таго не жалею,\\ чаго не стрымаць.\\ \\ 1926 \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]]