~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Цягнік спяшаўся &keywords = каліна, цягнік, красавала, цветам &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Цягнік спяшаўся" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Цягнік спяшаўся ====== Цягнік спяшаўся, сакатаў маркотна,\\ цягнік сумленна мераў кіламетры.\\ На ўзгорку, бачылі усе праз вокны,\\ каліна красавала белsм цветам.\\ \\ Наводля дзеўчына ў кужэльных шатах\\ маю дарогу шчасцем вышыць выйшла.\\ І пад шатром, зялёным і бахматым,\\ застыла ў млявасці на ўзвышшы.\\ \\ І хараство істоту агарнула,\\ каліна белая… нявеста маладая…\\ Праз вокамгненне з гоманам і гулам\\ далечыня ад воч яе схавала…\\ \\ І скардзіцца няма каму, ды дзе там:\\ цягнік імкнуўся ў небасхіл, у далі.\\ Каліна красавала белым цветам,\\ пялёсткі следам ціха абляталі…\\ \\ 1926\\ \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]