творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ты-напорна-ідзеш-малад
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Ты напорна ідзеш, маладая
Ты напорна ідзеш, маладая,
да вядомага ўпартай хадою.
Табе песні, сястрыца, складаю,
заварожаны доляй такою.
Па-над сцежкаю месяц устане
і раскіне вяночкамі зоры.
У бязмежным сваім акіяне
свой ліхтар ён засвеціць нам скора.
Калі лёс нам кладзе перашкоды,
мы іх знішчым дашчэнту, у корань.
Найвялікшая ў тым асалода:
тады дух твой са светам гаворыць.
Калі сцежка травой зарастае
ці на сцежцы ламачча, карэнне,
о, дзяўчына! — не будзе адчаю, —
мы на лепшае сцежку павернем.
Думкай яснай злятаю у высі,
месяцовых вяночкаў дастану.
Бо яны для цябе завіліся
і табе яны будуць, каханай.
1926
Падобныя старонкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
- уладзімір-дубоўка
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
- уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ты-напорна-ідзеш-малад.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1