~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ты напорна ідзеш, маладая &keywords = Дубоўка, напорна, маладая &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ты напорна ідзеш, маладая" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ты напорна ідзеш, маладая ====== Ты напорна ідзеш, маладая,\\ да вядомага ўпартай хадою.\\ Табе песні, сястрыца, складаю,\\ заварожаны доляй такою.\\ \\ Па-над сцежкаю месяц устане\\ і раскіне вяночкамі зоры.\\ У бязмежным сваім акіяне\\ свой ліхтар ён засвеціць нам скора.\\ \\ Калі лёс нам кладзе перашкоды,\\ мы іх знішчым дашчэнту, у корань.\\ Найвялікшая ў тым асалода:\\ тады дух твой са светам гаворыць.\\ \\ Калі сцежка травой зарастае\\ ці на сцежцы ламачча, карэнне,\\ о, дзяўчына! — не будзе адчаю, —\\ мы на лепшае сцежку павернем.\\ \\ Думкай яснай злятаю у высі,\\ месяцовых вяночкаў дастану.\\ Бо яны для цябе завіліся\\ і табе яны будуць, каханай.\\ \\ 1926 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]]