~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ты мне гаворыш &keywords = попел, шчасце, вецер, годзе &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ты мне гаворыш" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ты мне гаворыш ====== Ты мне гаворыш, што долю і волю\\ бачыць не суджана нашай айчыне?\\ Вецер ганяе тут попел над полем,\\ попел у спадчыну вораг пакінуў?\\ \\ Беднасць пануе ў пясках і каменні,\\ стогне народ пад абцасам у пана?\\ I да святла ў нас не будзе імкненняў,\\ бо найгарчэйшае наканавана?\\ \\ Годзе і годзе, таварыш пакорны!\\ Так жа было, але гэтак не будзе!\\ Нас недарэмна малолі у жорнах, –\\ з кожнай пакруткай мацнелі ўсё людзі.\\ \\ Выдзьме ўвесь попел, як ворага вецер,\\ выжане рабскую кроў і пакору.\\ Займе айчына пасад свае ў свеце,\\ заўтра – не будзе падобна на ўчора.\\ \\ Шчасце здабудуць мазольныя рукі,\\ шчасце мы створым сваімі рукамі.\\ Ведаць не будуць пра гора унукі,\\ Што панавала адвеку над намі.\\ \\ 1922 \\ \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]]