~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ты дэкляруеш мне долю... &keywords = вецер, прыйдзе, крылле, паляту, край &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ты дэкляруеш мне долю..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ты дэкляруеш мне долю... ====== Ты дэкляруеш мне долю і волю?\\ Мне на чужой старане трэ палацы?\\ Ты мне гаворыш, што злёт груганоў\\ Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..\\ \\ Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?\\ Стогне народ пад пятой жыцця-ката? –\\ Годзе! Чакаю я толькі той дзень,\\ Сталлю калі акуецца рука!\\ \\ Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!\\ Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! –\\ Я паляту, паляту... Хай жыве\\ Край сасонак, кляноў і лазы!..\\ \\ Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,\\ Тых пракляну, што нам юдамі сталі...\\ Прыйдзе наш час, веру – прыйдзе наш час!\\ Вецер! Мой любы! – Чакаюць там нас... \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]]