~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Пра дзеда і ўнука &keywords = дзеда, унук, тата, маці &abstract = Чытаць казку Уладзіміра Дубоўкі "Пра дзеда і ўнука" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Пра дзеда і ўнука ====== **1** Недзе далёка\\ ў вёсцы маленькай\\ век дажываў свой\\ дзедка старэнькі.\\ \\ Старасць — не радасць.\\ Сядзе абедаць —\\ ежа ліецца\\ з лыжкі у дзеда.\\ \\ Пазалівае\\ чысты абрус так\\ ён і заціркай,\\ ён і капустай.\\ \\ З гэтай прычыны\\ дзеда старога\\ есці саджалі\\ каля парога.\\ \\ Там ён і снедаў,\\ там і абедаў,\\ там ён з унукам\\ меў і бяседы...\\ \\ **2** Дзедаў унучак,\\ мамін сыночак,\\ ножык узяўшы,\\ сеў у куточак.\\ \\ Нешта майструе,\\ нешта складае.\\ Будзе, напэўна,\\ цацка якая.\\ \\ Маці пытае:\\ — Любы сыночак!\\ Што ж ты майструеш,\\ сеўшы ў куточак?\\ \\ Што ж гэта будзе,\\ скрыначка быццам?\\ — Будзе, матуля,\\ гэта — карытца.\\ \\ Як пастарэеце\\ з татам абое,\\ вас не прыму я\\ есці з сабою.\\ \\ Каля карытца\\ вас пасаджаю,\\ поснай заціркі\\ паналіваю...\\ \\ Тата на маму,\\ мама на тату\\ глянулі моўчкі:\\ «Хто ж вінаваты?»\\ **3** З гэтага часу\\ дзеда старога\\ больш не саджалі\\ каля парога.\\ \\ Так, як усюды,\\ у кожнай сямейцы,\\ разам з сабою\\ далі яму месца...\\ \\ Казачка гэта\\ вельмі старая,\\ ходзіць па свеце\\ з краю да краю.\\ \\ Хто пра яе\\ і забудзецца, можа,\\ ўнучак маленькі\\ зноў дапаможа:\\ \\ Ён пачытае.\\ Хоць ведаюць людзі,\\ але напомніць\\ лішнім не будзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>дзед-і-ўнук]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-цікаўны-ўнук]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-майстры]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]