~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Прамерыць гоні шмат разоў араты &keywords = араты &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Прамерыць гоні шмат разоў араты" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Прамерыць гоні шмат разоў араты ====== Прамерыць гоні шмат разоў араты,\\ пакуль даручыць зерне пухкай глебе;\\ не раз вачыма павартуе ў небе\\ збытэчнай хмары для засмаглай шаты.\\ \\ Загоны ў часе пільна будуць зжаты:\\ ў тарпу не трапіць зелле-непатрэб'е.\\ Спажытак, схованы жыццём у хлебе,\\ для клёку атрымаем незакляты.\\ \\ Кіруючыся вечнаю умовай,\\ і ты, паэта, уладар над мовай,\\ рыхтуй уважна грунт і працавіта.\\ \\ Ў люд паспаліты перлам неўмірушчым\\ яна зайльсніцца, змірсцямі спавіта,\\ калі ад слова шумавінне злушчым. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/санет]]