~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Пальцы жоўтых кляновых лістоў &keywords = Пальцы, жоўтых, кляновых, лістоў &abstract = Чытаць верш "Пальцы жоўтых кляновых лістоў" Уладзіміра Дубоўкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Пальцы жоўтых кляновых лістоў ====== Пальцы жоўтых кляновых лістоў\\ мкнуцца восень схапіць за шыю.\\ Не парушаць яе хараство,\\ не парушаць лісты залатыя.\\ \\ Клён у вокны забразгатаў,\\ адгукнулася каняю рэха.\\ Месяц рваў арэхі з куста,\\ раскідаў над сусветам арэхі.\\ \\ Яны ў воўне блакітнай ляглі,\\ сумавала ў даліне ляшчына.\\ Летуценні не змерклі ў галлі,\\ летуценняў згасіць немагчыма.\\ \\ Расцярушацца ў далі і ўвысь,\\ каб нагадваць аб светлым над чорным.\\ Ці таму, што сумуюць журавы,\\ ненасытна свіргочуць жорны?..\\ \\ Ліставея не моўкне, шуміць\\ ад вясны да вясны на прасторах.\\ Поверх стрэх і муроў камяніц\\ я пабачыў яе учора…\\ \\ Дзесь далёка галосіць сава,\\ небакрай апрануўся жалем.\\ Людзі любяць душу прасаваць,\\ калі гэта душа чужая.\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]]