~~META: title = Уладзімір Дубоўка — О Беларусь, мая шыпшына &keywords = беларусь, шыпшына, зялёны, ліст, чырвоны, цвет, дзікім &abstract = Верш Уладзіміра Дубоўкі "О Беларусь, мая шыпшына" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — О Беларусь, мая шыпшына ====== О Беларусь, мая шыпшына,\\ зялёны ліст, чырвоны цвет!\\ У ветры дзікім не загінеш,\\ чарнобылем не зарасцеш.\\ \\ Пялёсткамі тваімі стану,\\ на дзіды сэрца накалю.\\ Тваіх вачэй – пад колер сталі –\\ праменне яснае люблю.\\ \\ Ніколі пройме з дзікім ветрам\\ не развіваць дзявочых кос.\\ Імкнешся да Камуны Свету,\\ каб радасць красавала скрозь.\\ \\ Варожасць шляху не зачыніць:\\ у перашкодах дух расце.\\ О Беларусь, мая шыпшына,\\ зялёны ліст, чырвоны цвет!\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]