творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-ніколі-праўда-не-ўміра
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Ніколі праўда не ўмірае
Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне:
узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,
з адзінак вырастуць мільёны…
1929
Падобныя старонкі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ніколі-праўда-не-ўміра.1755963871.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin