~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ніколі праўда не ўмірае &keywords = Дубоўка, ніколі, праўда, ўмірае &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ніколі праўда не ўмірае" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ніколі праўда не ўмірае ====== Жыццё закон нязломны мае:\\ ніколі праўда не ўмірае.\\ \\ Адно хоць зернетка малое\\ ды застанецца пра былое.\\ \\ Ні на пяску, ні на каменні\\ ушчэнт не выпетрэе зерне:\\ \\ узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,\\ з адзінак вырастуць мільёны...\\ \\ 1929 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-праўдзівы-хлопчык]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-чыя-праўда]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-за-праўду]]