~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Навала мінула, навала далёка... &keywords = навала &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Навала мінула, навала далёка..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Навала мінула, навала далёка... ====== Навала мінула, навала далёка,\\ у сонца праменні ўвесь грукат загінуў.\\ Вяршаліна дуба схілілася толькі,\\ са жвірам цалуецца, то – успаміны...\\ \\ Як белыя косці, наўсцяж астрыжонкі\\ ў карунках зялёных – туга ў футарале.\\ I страціцца ўся зеляніна, пажоўкне,\\ галосяць бязгучныя соку крышталі.\\ \\ А ліпы красуюць і з верасу водар,\\ расою крышталіць кілім аксамітны.\\ Дубы маладыя з бярозамі воддаль\\ вясноваю смагай суздром апавіты...\\ \\ 1925\\ \\ Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]