Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-маім-юным-чытачам

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Маім юным чытачам

На папасах, на супынках,
на рабочых перапынках,

на начлезе, у паходзе
скарб збіраў вам па драбніцы
па аднюсенькай адзінцы.

Залатыя ўсё зярняты
на спажытак вам узяты!

Хай у кожным вашым сэрцы
па адным хоць застанецца.

З аднаго таго зярняці
будзе плён багаты ў хаце,

красавала каб няспынна
наша любая Айчына.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-маім-юным-чытачам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki