~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Маім юным чытачам &keywords = зярняты &abstract = Верш Уладзіміра Дубоўкі "Маім юным чытачам" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Маім юным чытачам ====== На папасах, на супынках,\\ на рабочых перапынках,\\ \\ на начлезе, у паходзе\\ скарб збіраў вам па драбніцы\\ па аднюсенькай адзінцы.\\ \\ Залатыя ўсё зярняты\\ на спажытак вам узяты!\\ \\ Хай у кожным вашым сэрцы\\ па адным хоць застанецца.\\ \\ З аднаго таго зярняці\\ будзе плён багаты ў хаце,\\ \\ красавала каб няспынна\\ наша любая Айчына. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]]