~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Лісіца, Леў і Воўк &keywords = воўк, звычай, ўладар, лісіцы, леў &abstract = Чытаць казку "Лісіца, Леў і Воўк" у апрацоўцы Уладзіміра Дубоўкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Лісіца, Леў і Воўк ====== Лісіца, Леў і Воўк\\ пайшлі на паляванне.\\ Прастор увесь замоўк\\ ад страху і чакання.\\ Ідуць паляўнікі,\\ здабычу ловяць,\\ давяць.\\ Здабытак быў такі:\\ каза,\\ алень\\ і заяц.\\ Леў кажа да Ваўка:\\ – Дзялі на ўсіх здабычу!\\ Дзялі папраўдзе,\\ так,\\ як вучыць даўні звычай.\\ Воўк атрымаў загад,\\ не траціць часу марна.\\ Ідзе дзяльба на лад.\\ – Каза –\\ табе, ўладар наш.\\ Лісіцы –\\ зайца дам.\\ Аленя –\\ з’ем я сам...\\ Угневаўся наш Леў,\\ што Воўк яго зняславіў.\\ З Ваўка і скуру здзеў\\ і ад жыцця пазбавіў.\\ – Падзеліш ты цяпер, –\\ Лісіцы кажа ветла, –\\ чакаю ад цябе\\ я праўды самай светлай...\\ Лісіца па зямлі\\ хвастом матнула доўгім.\\ – Каб вы, ўладар, жылі\\ заўсёды без трывогі...\\ Я так і падзялю,\\ як вучыць звычай даўні:\\ казу тваю даю\\ табе я – на сняданне.\\ А зайца –\\ на абед.\\ Аленя –\\ на вячэру...\\ – Ну, дзякую табе!\\ Тваёй дзяльбе я веру!\\ Скажы ты мне цяпер,\\ хто навучыў цябе\\ разумна падзяліць так?!\\ – О уладар вялікі!\\ Вось гэты самы воўк,\\ навекі што замоўк... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]