~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ля Мядзеля ёсць возера адно &keywords = возера &abstract = Чытаць санет Уладзіміра Дубоўкі "Ля Мядзеля ёсць возера адно" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ля Мядзеля ёсць возера адно ====== //Паэту-земляку// Ля Мядзела ёсць возера адно.\\ Над ім дубы шумяць, гамоняць сосны.\\ У ім, як у празрыстай кроплі роснай,\\ для воч ніколі не закрыта дно:\\ \\ заўсёды светлае і чыстае яно.\\ Каля яго спыняюцца і вёсны\\ здзіўлёныя, у захапленні млосным,\\ а кветы – завіваюцца ў вянок.\\ \\ Пра возера я ўспамінаю гэта,\\ чытаючы любімага паэта:\\ ад сэрца шчырага глыбокі твор.\\ \\ Я думаю, ты не аднойчы бачыў\\ лясное гэна возера, зямляча:\\ ты ж пахадзіў нямала ля вазёр!\\ \\ 1958 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]]