~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Летуценнем пройдзем мы над краем &keywords = Дубоўка, летуценне, край &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Летуценнем пройдзем мы над краем" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Летуценнем пройдзем мы над краем ====== Летуценнем пройдзем мы над краем\\ і загінем, быццам летуценне.\\ Для айчыны шчасце мы ствараем —\\ для свайго і новых пакаленняў.\\ \\ З сэрцам чыстым і душой адкрытай,\\ услаўляючы каханне, дружбу,\\ пройдзем мы на працу і на бітву\\ крокам несупынным, крокам мужным.\\ \\ Разам з моцнымі у думцы смелай\\ пракладаем шлях такі трывалы,\\ каб яго парушыць не пасмела\\ самая зацятая навала.\\ \\ У змаганні многа нас загіне,\\ у змаганні за Камуну Свету.\\ Загалосіць вецер пры даліне,\\ месяц будзе паглядаць, як сведка.\\ \\ А пакуль у жылах кроў іграе,\\ славім і каханне мы, і дружбу.\\ Летуценнем пройдзем мы над краем,\\ крокам несупыкным, крокам мужным...\\ \\ 1926 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]