~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Зноў вас пабачыў &keywords = ізноў, утульнасць, пабачыў, бярозы, старыя &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Зноў вас пабачыў" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Зноў вас пабачыў ====== Зноў вас пабачыў, бярозы старыя,\\ ваша утульнасць ізноў мяне крые.\\ \\ Ціха гамоніць і вецце, і лісце,\\ як гаманіла калісьці, калісьці...\\ \\ Вашы вяршыні кранаў я рукою,\\ ў вашых шатрах я шукаў супакою.\\ \\ Нас над зямлёй вы ўзнасілі высока,\\ нас, напрадвесні, паілі вы сокам,\\ \\ каб шанавалі ад шчырага сэрца\\ тую зямлю, ад якой ён бярэцца.\\ \\ Гэту пашану ніколі не траціў,\\ а узмацняў яе шчыраю працай.\\ \\ Зноў вас пабачыў, бярозы старыя,\\ ваша утульнасць ізноў мяне крые...\\ \\ 1958\\ \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]]