Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-зважай-на-летапісы-даў

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Зважай на летапісы даўніх дзей...

З Алішэра Наваі


…Зважай на летапісы даўніх дзей,
зважай на гутаркі старых людзей.

Магчыма, ў іх ты адшукаеш скарб,
што папярэдні прапусціў пагляд.

Ты перадай народу гэты скарб,
каб быў яго замілавання варт.

Ці трэба створанае спрадвякоў
у тым жа выглядзе даваць ізноў?

Пасля чужых табе свайго каня
якая асалода ўслед ганяць?

Калі спустошаны сад да цябе,
якія кветкі знойдзеш ты цяпер?

У кветніку лужок хіба адзін?
Ты не жабрак у кветніку, мой сын!

У гэтай думцы – мудрасць, глыбіня.
Я ў сэрца думку мудрую прыняў.

Пачаў я здабываць з усіх бакоў
паданні даўнія старых часоў.

I ўзнагароджаны быў я зусім:
знайшоў жаданае ў шуканні тым.

Знайшоў багата ў ім жамчужын-слоў,
напоўніў чару думкі да краёў.

Я гэты жэмчуг свету перадам,
усім паселішчам і гарадам.

Былі тут папярэднікі раней,
але хапіла жэмчугу і мне.

Бяздонна мора слоў!

Ніхто у нас

не можа вычарпаць яго запас.

I нават я, лавец зусім слабы,
нырнуўшы ў мора пасля ўсіх нібы,–

каштоўны скарб такі сабраць спрамог,
што гонар за яго мне ў сэрца лёг…

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-зважай-на-летапісы-даў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki