~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Зважай на летапісы даўніх дзей... &keywords = скарб, зважай, кветніку &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Зважай на летапісы даўніх дзей..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Зважай на летапісы даўніх дзей... ====== //З Алішэра Наваі// \\ ...Зважай на летапісы даўніх дзей,\\ зважай на гутаркі старых людзей.\\ \\ Магчыма, ў іх ты адшукаеш скарб,\\ што папярэдні прапусціў пагляд.\\ \\ Ты перадай народу гэты скарб,\\ каб быў яго замілавання варт.\\ \\ Ці трэба створанае спрадвякоў\\ у тым жа выглядзе даваць ізноў?\\ \\ Пасля чужых табе свайго каня\\ якая асалода ўслед ганяць?\\ \\ Калі спустошаны сад да цябе,\\ якія кветкі знойдзеш ты цяпер?\\ \\ У кветніку лужок хіба адзін?\\ Ты не жабрак у кветніку, мой сын!\\ \\ У гэтай думцы – мудрасць, глыбіня.\\ Я ў сэрца думку мудрую прыняў.\\ \\ Пачаў я здабываць з усіх бакоў\\ паданні даўнія старых часоў.\\ \\ I ўзнагароджаны быў я зусім:\\ знайшоў жаданае ў шуканні тым.\\ \\ Знайшоў багата ў ім жамчужын-слоў,\\ напоўніў чару думкі да краёў.\\ \\ Я гэты жэмчуг свету перадам,\\ усім паселішчам і гарадам.\\ \\ Былі тут папярэднікі раней,\\ але хапіла жэмчугу і мне.\\ \\ Бяздонна мора слоў! Ніхто у нас не можа вычарпаць яго запас.\\ \\ I нават я, лавец зусім слабы,\\ нырнуўшы ў мора пасля ўсіх нібы,–\\ \\ каштоўны скарб такі сабраць спрамог,\\ што гонар за яго мне ў сэрца лёг... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]]