~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Зацвітай, зара, на небасхіле &keywords = Дубоўка, зара, небасхіл &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Зацвітай, зара, на небасхіле" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Зацвітай, зара, на небасхіле ====== Зацвітай, зара, на небасхіле,\\ зараніца, закрасуй ты ружай!\\ Што на свеце роўнага па сіле\\ знойдзецца да шчырай дружбы?\\ \\ Злосць людскую скнара хай збірае,\\ абыходзім подласць мы здалёку.\\ А вось радасць, што цвіце над краем,\\ у юнацкіх сэрцах не замоўкне.\\ \\ Яна з воч свіціцца светла-сініх,\\ яна з воч свіціцца васільковых,\\ і ў вачах не згасне, не застыне,\\ адгукнецца ў задушэўных словах.\\ \\ Зацвітай, зара, ў ліловых сценях —\\ пунсавеюць і яны паволі.\\ Калі сёння думкі ў летуценнях, —\\ не загаснуць у жыцці ніколі.\\ \\ Закрасуй ты кветкай, зараніца,\\ над прасторам родным з небасхіла,\\ каб краса, ў пялёстках што ільсніцца,\\ нас праменнем ясным азарыла.\\ \\ Маладосці сіла залатая\\ з зараніцаю красуе ружай.\\ Сэрцам шчырым мы яе вітаем,\\ мы яе з табой і любім, дружа.\\ \\ 1926 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]