творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-захапіла-навальніцаю
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Захапіла навальніцаю
Захапіла навальніцаю
неаглядны ўвесь прастор.
Захінулі хмары ніцыя
ад зямлі вяночкі зор.
Лемантуе вецер кнігаўкай
і віхрыцца па страсе,
ў аканіцы б’е і скрыгае,
каб не спалі людзі ўсе.
Выбухаюць гукі пошчакам
і знікаюць, нібы дым.
Бліскавіца палкім росчыркам
выпякае ўсе сляды.
Загрымеў пярун над грэбляю,
у ракітах, над вадой.
А мы ўсё ідзём са стрэльбамі
пераможнаю хадой.
Нашы зоры ясна свецяцца,
цераз хмары зіхацяць.
Не ад сонца, не ад месяца —
іх праменне ад жыцця.
Навальніца плача стомлена,
сціхнуць, змоўкнуць галасы.
Нас вітаюць ветлым гоманам
прыдарожныя лясы…
1922
Падобныя старонкі
- чэрвеньская-навальніца
- іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка
- навальніца-на-возеры
- навальніцы
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-захапіла-навальніцаю.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1