~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Захапіла навальніцаю &keywords = навальніца &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Захапіла навальніцаю" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Захапіла навальніцаю ====== Захапіла навальніцаю\\ неаглядны ўвесь прастор.\\ Захінулі хмары ніцыя\\ ад зямлі вяночкі зор.\\ \\ Лемантуе вецер кнігаўкай\\ і віхрыцца па страсе,\\ ў аканіцы б’е і скрыгае,\\ каб не спалі людзі ўсе.\\ \\ Выбухаюць гукі пошчакам\\ і знікаюць, нібы дым.\\ Бліскавіца палкім росчыркам\\ выпякае ўсе сляды.\\ \\ Загрымеў пярун над грэбляю,\\ у ракітах, над вадой.\\ А мы ўсё ідзём са стрэльбамі\\ пераможнаю хадой.\\ \\ Нашы зоры ясна свецяцца,\\ цераз хмары зіхацяць.\\ Не ад сонца, не ад месяца —\\ іх праменне ад жыцця.\\ \\ Навальніца плача стомлена,\\ сціхнуць, змоўкнуць галасы.\\ Нас вітаюць ветлым гоманам\\ прыдарожныя лясы...\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>чэрвеньская-навальніца]] * [[творы/іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка]] * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]] * [[ibdc.ped>навальніцы]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца]]