Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-далёкае-мы-любім-надта

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Дубоўка — Далёкае мы любім надта...

Далёкае мы любім надта,
чужыншчыне паклоны ўдол.
А хто успомніць нашы хаты
за ніззю ціхіх кволых слоў?

Паэты гімны ўсім складаюць,
а беларусам – пушча, гай.
Мая краіна дарагая,
ты прабачала – выбачай.
Такі наш лёс, такая доля,
галовы хілім нізка…
Ой! Даволі рабства ўжо, даволі,
таварыш любы, браце мой!

Хай будзе ў кожнага з нас сілы
ісці, змагацца – смерць адна. –
…Ці пад ярмом, як у магіле,
ці у магіле без ярма…

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы
  • уладзімір-дубоўка
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-далёкае-мы-любім-надта.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki