~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Далёкае мы любім надта... &keywords = далёкае, магіле &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Далёкае мы любім надта..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Далёкае мы любім надта... ====== Далёкае мы любім надта,\\ чужыншчыне паклоны ўдол.\\ А хто успомніць нашы хаты\\ за ніззю ціхіх кволых слоў?\\ \\ Паэты гімны ўсім складаюць,\\ а беларусам – пушча, гай.\\ Мая краіна дарагая,\\ ты прабачала – выбачай.\\ Такі наш лёс, такая доля,\\ галовы хілім нізка…\\ Ой! Даволі рабства ўжо, даволі,\\ таварыш любы, браце мой!\\ \\ Хай будзе ў кожнага з нас сілы\\ ісці, змагацца – смерць адна. –\\ …Ці пад ярмом, як у магіле,\\ ці у магіле без ярма… ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]]