~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Голас партызана &keywords = партызан &abstract = Чытаць верш "Голас партызана" Уладзіміра Дубоўкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Голас партызана ====== Зарос курган густой травой.\\ Над ім няспынны шум дубоў.\\ Знайшлі тут вечны супакой\\ і я, і шэсць маіх сяброў.\\ \\ Кароткі мелі мы загад:\\ — Стаяць, каб вораг не прайшоў!\\ Не адступілі мы назад —\\ ні я, ні шэсць маіх сяброў.\\ \\ Як бліскавіцы з навальніц,\\ гарэлі тут агні агнёў.\\ А мы знішчалі чужаніц —\\ і я, і шэсць маіх сяброў.\\ \\ Наш партызанскі ўвесь атрад\\ дакончыць ворага прыйшоў.\\ Не сталі толькі з імі ў рад\\ ні я, ні шэсць маіх сяброў.\\ \\ Хоць мы ляжалі далавах,\\ хоць не маглі мы стаць ізноў, —\\ сціскалі зброю мы ў руках —\\ і я, і шэсць маіх сяброў.\\ \\ Са зброяй гэтай баявой\\ нас пахавалі ля дубоў.\\ Знайшлі тут вечны супакой\\ і я, і шэсць маіх сяброў.\\ \\ Калі айчына клікне вас,\\ не дайце ворагу шляхоў,\\ як не давалі мы ў той час —\\ і я, і шэсць маіх сяброў... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[ibdc.ped>партызан-міша-сільніцкі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-партызанскі-фотаздымак]] * [[ibdc.ped>момант-ляснога-жыцця]]