~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Восень &keywords = лета, зоры &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Восень" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Восень ====== Набліжалася восень да нас\\ ціхутка.\\ Уцякала лета ад восені\\ хутка.\\ \\ Пагубляла, ўцякаючы, лета\\ уборы.\\ А яны – у амшарах, у пушчы, –\\ як зоры.\\ \\ Як чырвоныя зоры, каліна,\\ брусніцы.\\ Ў іх пра новае лета надзея\\ ільсніцца.\\ \\ 1958. \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]