творы:уладзімір-дубоўка:уладзімір-дубоўка-верас
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Дубоўка — Верас
Ты ляжыш у мяне на далоні,
найдрабнейшая з кветак.
Я пытаўся, пытаю сягоння:
чым ты вабіш нас
гэтак?
Ледзь прыкметны для нашага вока,
быццам зернетка маку.
Ад зямлі не расцеш ты высока,
і заўважыць не ўсякі.
А калі расцвіцеш на узлессі,
закрасуеш у пушчы, —
хараством ты тады апранешся,
сапраўды, неўміручым.
Найдрабнейшыя кветкі ствараюць, —
твае, верас любімы, —
пекнату, што гарыць, не згарае
у цудоўных кілімах.
Як пабачу цябе, так і ўспомню
пералескі, палеткі,
дзе калісьці узяў на далонь я
ўпершыню твае кветкі.
1958
Падобныя старонкі
- янка-журба/янка-журба-дзяўчынка-і-кветкі
- міхась-зарэцкі/міхась-зарэцкі-кветка-пажоўклая
- васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гарлачык
- змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-кветка
творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1