~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Верас &keywords = верас &abstract = Чытаць верш "Верас" Уладзіміра Дубоўкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Верас ====== Ты ляжыш у мяне на далоні,\\ найдрабнейшая з кветак.\\ Я пытаўся, пытаю сягоння:\\ чым ты вабіш нас гэтак? \\ Ледзь прыкметны для нашага вока,\\ быццам зернетка маку.\\ Ад зямлі не расцеш ты высока,\\ і заўважыць не ўсякі.\\ \\ А калі расцвіцеш на узлессі,\\ закрасуеш у пушчы, —\\ хараством ты тады апранешся,\\ сапраўды, неўміручым.\\ \\ Найдрабнейшыя кветкі ствараюць, —\\ твае, верас любімы, —\\ пекнату, што гарыць, не згарае\\ у цудоўных кілімах.\\ \\ Як пабачу цябе, так і ўспомню\\ пералескі, палеткі,\\ дзе калісьці узяў на далонь я\\ ўпершыню твае кветкі.\\ \\ 1958 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-дзяўчынка-і-кветкі]] * [[творы/міхась-зарэцкі/міхась-зарэцкі-кветка-пажоўклая]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гарлачык]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-кветка]]