~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Ведаю, што і я памру, як і ўсе... &keywords = жыцця, акорды, спыніць, церушыцеся, зменіць, шаты, залатым, лісцем &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Ведаю, што і я памру, як і ўсе..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Ведаю, што і я памру, як і ўсе... ====== Ведаю, што і я памру, як і ўсе,\\ што па смерці нічога не будзе трэба.\\ Тым мацней люблю ўвесь шырокі свет\\ і гэта – пярэстае збольшага – неба.\\ \\ Перачуць усю боль і ўсю слодыч жыцця,\\ акунуцца ў прадонне жыцця з галавою.\\ Пераслухаць, як хвалі ў вятрах шалясцяць, –\\ гэта шчасце! Хай скажуць – малое...\\ \\ Перайначыць, спыніць можа сілы няма,\\ а плысці супроць плыні магчыма.\\ На шляху калі хто і залом заламаў, –\\ падарожжа не зменіць, не спыніць.\\ \\ Церушыцеся шаты лісцём залатым,\\ вы красою праменілі гордай.\\ Чаравалі мяне (мо затым, не затым?)\\ ціхіх шэптаў акорды, акорды...\\ \\ 1926\\ \\ Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-смерць-палкоўніка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-мёртвым-не-баліць]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-на-смерць]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-ладдзя-роспачы]]