~~META: title = Уладзімір Дубоўка — Балаты разлягліся абапал ракі &keywords = балаты, абапал, ракі, разлягліся &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі "Балаты разлягліся абапал ракі" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Дубоўка — Балаты разлягліся абапал ракі ====== Балаты разлягліся абапал ракі,\\ і туман і дрыгва з прадвякоў у вякі.\\ Ні жыцця, ні шляхоў, ні людзям пекнаты.\\ Разлягліся абапал ракі балаты.\\ \\ I адчайны, надрывісты цягнецца плач:\\ гэта кнігаўка жаліцца богу, няйнач.\\ Багна стогне надрыўна, а слёзы цякуць\\ і адна па адной – у ручай, у раку.\\ \\ А над гэтым усім непрыгляддзем балот\\ з похваў выкінуў шаблі напорны чарот.\\ Як на варту усталі кіёўкі наўкол,\\ але сонцаў прамень\\ і ля варты прайшоў.\\ \\ 1922\\ \\ Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-паляжам-мы]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/лірыка-уладзіміра-дубоўкі]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-як-сінячок-да-сонца-лё]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-часіна-ды-з-сокам-рабі]] * [[постаці/уладзімір-дубоўка]]