~~META: title = Тарас Шаўчэнка — Садок вішнёвы каля хаты... &keywords = хаты, дзяўчаты, маці, салавейка &abstract = Верш Тараса Шаўчэнкі "Садок вішнёвы каля хаты..." (пераклад Ніла Гілевіча) &iftrue = nan ~~ ====== Тарас Шаўчэнка — Садок вішнёвы каля хаты... ====== Садок вішнёвы каля хаты,\\ Хрушчы над вішнямі гудуць,\\ Ратаі з ворыва ідуць,\\ У вёску спеў нясуць дзяўчаты –\\ І рады маткі іх пачуць.\\ \\ Сям’я сабралася ля хаты,\\ Зара вячэрняя ўстае.\\ Дачка вячэраць падае,\\ Ёй маці хоча даць парады,\\ Дык салавейка не дае.\\ \\ Паклала маці каля хаты\\ Маленькіх дзетачак сваіх,\\ Сама заснула каля іх,\\ Заціхла ўсё... адно дзяўчаты\\ Ды салавейка не заціх.\\ \\ У каземаце, 1847\\ \\ Пераклад: Ніл Гілевіч ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-і-на-чужыне-я-узрос]] * [[ibdc.ped>славуты-сын-украіны]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-сон]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-думка]]