~~META: title = Тарас Шаўчэнка — Думка &keywords = утапіўся, любі, чужым &abstract = Верш Тараса Шаўчэнкі "Думка" (у перакладзе Янкі Купалы) &iftrue = nan ~~ ====== Тарас Шаўчэнка — Думка ====== Цяжка-цяжка жыць на свеце\\ Сіраце без роду:\\ Няма куды прыхіліцца, –\\ Хоць з гары ды ў воду!\\ Утапіўся б маладзенькі\\ У той быстрай рэчцы;\\ Утапіўся б – цяжка жыці,\\ І няма дзе дзецца.\\ Ходзіць доля ў каго полем,\\ Каласкі збірае,\\ А мая дзесь, нягодніца,\\ За морам блукае.\\ Добра таму багатаму:\\ Яго людзі знаюць;\\ А са мною сустрэнуцца –\\ Вокам абмінаюць.\\ Багатага, губатага\\ Дзяўчына шануе;\\ З мяне, сіраты гаротнай,\\ Смяецца, жартуе.\\ "Ці я ж табе не прыгожы,\\ Ці не ў цябе ўдаўся,\\ Ці не люблю цябе шчыра,\\ Ці з цябе смяяўся?\\ Любі ж сабе, маё сэрца,\\ Любі, каго знаеш,\\ Але з мяне ты не смейся,\\ Калі ўспамінаеш.\\ А я пайду на край свету...\\ На чужой старонцы\\ Знайду лепшую ці згіну,\\ Як той ліст на сонцы".\\ Пайшоў казак сумуючы –\\ Нікога не кінуў;\\ Шукаў долі ў чужым полі\\ Ды там і загінуў.\\ Уміраючы, ўглядаўся,\\ Дзе сонейка ззяе...\\ Цяжка-цяжка уміраці,\\ Цяжка ў чужым краі!\\ \\ Гатчына, 1838\\ \\ Пераклад: Янка Купала ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі]] * [[ibdc.ped>славуты-сын-украіны]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-сон]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-і-на-чужыне-я-узрос]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-садок-вішнёвы-каля-хаты]]